Любіць танчыць наш народ!
Запрашаем у карагод!
Самыя жывыя танцы і самыя сапраўдныя эмоцыі чакаюць як танцораў, так і гасцей мерапрыемства!
Унікальны фестываль пазнаёміць завітаўшых з нацыянальнымі танцавальнымі традыцыямі рэгіёна, творчыя калектывы Смаргонскага раёна будуць радаваць усіх гледачоў задорнымі танцамі і песнямі, у майстар-класах, флэшмобах і марафонах змогуць прыняць удзел самыя актыўныя, а для дзяцей будуць працаваць гульнёвыя атракцыёны, якія падораць ім цудоўны настрой!
А яшчэ у рамках свята пройдзе занальны агляд-конкурс абласнога фестывалю “Панямоння жыватворныя крыніцы”
Ну і, канешне ж, не абыдзецца без самага легендарнага агульнага карагода, які закружыць усіх гасцей і ўдзельнікаў фестывалю, бо нездарма свята і мае назву “Жодзішкаўскі карагод”