Даражэнькія!
Запрашаем вас 27 ліпеня а 14 гадзіне на цудоўнае “Свята беларускіх гаспадынь” у аграгарадку Сінькі
У праграме вас чакаюць:
Урачыстае адкрыццё свята
Творчае прадстаўленне вёсак і вуліц аграгарадка
Конкурс-прэзентацыя «Мясцовая страва ў саганку»
Сырны батл
Дэфіле «Вясковая мода»
Майстар-клас ад Сольскай Разнасолніцы
Дзіцячыя гульнёвыя атракцыёны
Канцэрт творчых калектываў Смаргоншчыны
Уваход вольны!
Месца правядзення - пляцоўка каля філіяла «Сінькоўскі Дом культуры»
Прыходзьце ўсёй сям’ёй! Вас чакае сапраўдная вясковая атмасфера, духмяныя прысмакі, шмат творчасці і добры настрой!