У Крэве адбудзецца фестываль-кірмаш «Кераміка Крэва»!
Калі: 9 жніўня, з 12:00 да 18:00
Дзе: аг. Крэва, Смаргонскі раён (ля сцен Крэўскага замка)
Старажытная зямля Крэва, славутая не толькі сваёй багатай гісторыяй, але і ўнікальнымі залежамі «чырвонай» гліны, зноў збярэ аматараў керамічнага мастацтва з усёй Беларусі на традыцыйным фестывалі-кірмашы «Кераміка Крэва».
У праграме свята:
Конкурс керамістаў
Канцэртныя праграмы калектываў
Анімацыйныя i забаўляльныя пляцоўкі
І шмат яшчэ цікавага!
Не прапусціце ўнікальную магчымасць дакрануцца да мастацтва, традыцый і духу старажытнай Крэўскай зямлі!
Сардэчна запрашаем усіх!
Сачыце за навінамі і абнаўленнямі – будзе яшчэ больш цікавага!