Фестываль-кірмаш «Кераміка Крэва»

Сегодня, 8:16

Адкрыццё фестывалю-кірмашу «Кераміка Крэва» перанесла ўсіх гасцей у мінулае і ўзбудзіла традыцыйнае свята ў Крэве.

Для майстроў-керамістаў прайшлі спецыяльныя абрадавыя дзеянні, якія павінны былі ўмацаваць ганчарную сілу: гліна ажыла пад іх рукамі, а кожны выраб атрымаўся непаўторным і напоўненым душой.

Перад пачаткам працы ўсе керамісты аб’ядналіся ў адзінае кола — яно нагадвала ганчарны круг і стала сімвалам салідарнасці, творчасці і сувязі пакаленняў.

Майстры запрасілі гасцей да сваіх выстаў-майстэрняў, каб падзяліцца натхненнем і талентам, а таксама прадставіць шырокі асартымент керамічных вырабаў. Жадаючыя змаглі не толькі палюбавацца вытанчанымі творамі, але і паўдзельнічаць у майстар-класах, дакрануўшыся да сапраўднага цуду гліны і агню, якія гарманічна перапляціліся і стварылі непаўторныя шэдэўры рамёства.

Майстар-клас па побытавых танцах закруціў пляцоўку ў вялікі карагод! Вольныя рухі, шчаслівыя ўсмешкі, смех і гоман стварылі жывы і шыкоўны танцпол!

На тэрыторыі фестывалю ўвесь дзень працавалі разнастайныя інтэрактыўныя, гульнёвыя і забаўляльныя пляцоўкі для ўсіх жадаючых на любую тэматыку і густ!

Майстры народнай творчасці прадстаўілі свае вырабы на фестывалі-кірмашы “Кераміка Крэва”.

Квест-гульня «Шэпат крэўскіх камянёў» стала сапраўднай прыгодай для аматараў гісторыі! Удзельнікі змаглі пазнаёміцца з легендамі замка, акунуцца ў атмасферу таямнічасці і прыгод, «прымераць» на сябе прафесію рамесніка, сваімі рукамі стварыць абярэгі. Кожная знаходка выклікала эмацыі і жаданне даведацца яшчэ больш пра мінулае Крэва.

Падвядзенне вынікаў фестывалю-кірмашу стала момантам гонару! На сцэну выйшлі майстры, чые працы ўразілі ўсіх гасцей!

На галоўнай сцэне выступілі творчыя калектывы, якія напоўнілі дзень і ўсю прастору беларускім каларытам і шчырай душой!

Контакты

Адрес: 231041, Республика Беларусь, Гродненская обл., г.Сморгонь, ул.Ветеранов, 9

Тел. директора: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

График работы учреждения: понедельник - суббота 8.00 - 20.00, воскресенье - выходной

E-mail: rck@smorgony.by

Социальные сети

Поиск по сайту

© 2017 Государственное учреждение культуры «Сморгонский районный центр культуры» Все права защищены

Разработка: РИПЦ «Октябрьский»

Яндекс.Метрика

Просим оценить работу ГУК «Сморгонский районный центр культуры» на портале рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь