Нішто не стаіць на месцы, ўсё змяняецца, і таму адзін з галоўных клопатаў для сённяшніх пакаленняў - не даць перарвацца тонкай нітачцы, што звязвае нас з мінулым, каб паказаць прыгажосць і каштоўнасць беларускай культуры і народных традыцый
Спадзяёмся, што работнікам культуры Смаргоншчыны ўдаецца зберагчы тое, што назапашана старэйшымі пакаленнямі
Добрым прыкладам таму стаў сённяшні танцавальны вечар з удзелам квартэта інструментальнай музыкі «Кушлянская капэла» і кіраўніка народнага ансамбля песні «Вечарынка» Алены Давыдзенкавай
Госці вечара з вялікім задавальненнем паслухалі «Смаргонскія найгрышы» і ахвотна вучыліся танчыць «па-даўнейшаму»
#ДзеньРоднагаСвайго #ДеньРодногоСвоего




