У філіяле «Раённы Дом рамёстваў» ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» адкрылася выстава «Мы дрэвы адных каранёў» – жывы вынік этнаграфічных экспедыцый. Захавальніцы народных традыцый Рэгіна Харкевіч і Аліна Дудко папоўнілі фонд 15 унікальнымі прадметамі. Прэзентацыю выставы правяла загадчыца Дома рамёстваў Зяновіч Таццяна Вікенцьеўна. Гасцямі выставы сталі жыхары аграгарадка Залессе і вучні 4 класу ДУА «Залеская сярэдняя школа».
Дзеці з цікавасцю вывучалі экспанаты, задавалі пытанні і падзяляліся сваімі творчымі дасягненнямі.
#ДзеньРоднагаСвайго #КожнаяПятніцаРоднаеСваё




