У філіяле "Раённы Дом рамёстваў" мінскія турысты пагрузіліся ў атмасферу мінулага, наведаўшы этнаграфічную экспазіцыю "Адкуль нашы карані". Яны з цікаўнасцю разглядалі даўнейшыя прадметы, якімі карысталіся нашы продкі, і актыўна цікавіліся гісторыямі майстроў і адраджэннем рамёстваў у Доме рамёстваў.
Кульмінацыяй візіту сталі займальныя майстар-класы: Марыя Зянкевіч - майстар па традыцыйнай лялькі, дапамагла стварыць традыцыйныя сувеніры, а Ніна Кенько, народны майстар па ткацтву, правяла занятак па вырабе навагодніх падарункаў па выбары гасцей. Кожны панёс з сабой не толькі сувенір, але і зарад пазітыву.




