Беларуская традыцыйная лялька - гэта не проста цацка, а сапраўдны сімвал роду, цеплыні і матчынай любові, які продкамі ўспрымаўся як магутны абярэг.
У доме рамёстваў працуе сапраўдны майстар сваёй працы - Марыя Віктараўна Зенкевіч майстар па традыцыйнай лялькі.
Сёння ў арсенале майстра традыцыйныя лялькі-мотанкі, лялькі “Беларусачкі” і “Козачкі”, лялькі “Карагодніцы”, лялька-траўніца.
Традыцыя, якую можна патрымаць у руках. Жывая гісторыя беларускага сэрца ў кожным завітку, вітае ў нашым Доме рамёстваў, мы запрашаем усіх зацікаўленых дакрануцца да спадчыны нашых продкаў.
#ДзеньРоднагаСвайго #КожнаяПятніцаРоднаеСваё




