Илья Зенько

Серада, 10 Снежань 2025 16:35

Аб нас

Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» (далей – Цэнтр) з’яўляецца ўстановай культурна-асветніцкага тыпу, якая забяспечвае рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры на тэрыторыі Смаргонскага раёна і ажыццяўляе эстэтычна-выхаваўчыя, асветніцкія функцыі праз далучэнне шырокіх мас насельніцтва да народнай творчасці. Стварае спрыяльныя ўмовы для развіцця і рэалізацыі іх творчых здольнасцей, прафесійнага самавызначэння. Ажыццяўляе віды культурнай дзейнасці, што адпавядаюць асноўнаму віду дзейнасці розных тыпаў арганізацый культуры.

Заснавальнікам Цэнтра культуры з’яўляецца Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт. Органам дзяржаўнага кіравання ўстановы культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» з’яўляецца аддзел культуры Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта.

Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» (далей – Цэнтр) – адна з устаноў культуры Смаргонскага раёна, якая мае багатую гісторыю, пачала свой шлях як Дом афіцэраў у 1965 годзе.

1 сакавіка 2015 года шляхам рэарганізацыі раённага Дома культуры, раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці і сельскіх Дамоў культуры было створана дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» (далей – Цэнтр), у склад якой уваходзіць 11 структурных падраздзяленняў, размешчаных у сельскай мясцовасці.

Прадметам дзейнасці дзяржаўнай установы культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» (далей – Цэнтр) з’яўляецца:

  • захаванне, развіццё і прапаганда лепшых дасягненняў самадзейнай народнай творчасці, арганізацыя вольнага часу насельніцтва, задавальненне культурных патрэб розных груп насельніцтва, аказанне і развіццё платных паслуг.

Сучасны Цэнтр – гэта «адзіны арганізм», які дынамічна развіваецца, выкарыстоўвае ў сваёй працы сучасныя тэхналогіі, у цесным супрацоўніцтве з усімі ўстановамі Смаргонскага раёна выконвае наступныя задачы:

  • акумуляванне, апрацоўка і прадастаўленне інфармацыі аб працы клубных фарміраванняў;
  • стварэнне банка даных па развіцці аматарскай творчасці;
  • аказанне кансультатыўнай і метадычнай дапамогі;
  • навучанне спецыялістаў структурных падраздзяленняў сучасным інфармацыйным тэхналогіям;
  • выдавецкая і рэкламная дзейнасць;
  • прадастаўленне насельніцтву разнастайных паслуг сацыякультурнага, адукацыйнага і забаўляльнага характару;
  • арганізацыя конкурсаў, фестываляў і святаў, якія праводзяцца ў раёне.

Разам з кароткім зместам аб нашай дзейнасці вы зможаце знайсці на нашым сайце падрабязную і аператыўную інфармацыю аб калектывах аматарскай творчасці, дасягненнях, брэндавых мерапрымствах Смаргонскага раёна, культурна-дасугавай і канцэртнай дзейнасці, а таксама адрасы і тэлефоны структурных падраздзяленняў.

З мэтай павышэння ўзроўню камфортнасці знаходжання наведвальнікаў у Цэнтры функцыянуе вялікая глядзельная зала на 410 пасадачных месцаў, дзе таксама маюцца спецыяльна абсталяваныя месцы для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, інавацыйны LED-экран і апаратура; у прасторным фае і калідорах ёсць месцы для сядзення, працуе гардэроб, у будынку ўстаноўлена сістэма відэаназірання, абсталяваны пандус і санітарныя пакоі для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, інфармацыя аб часе правядзення найбліжэйшых мерапрыемстваў размяшчаецца на інфармацыйных стэндах.

Транспартная і пешая даступнасць будынка Цэнтра дастаткова простая для навігацыі як для жыхароў горада, так і для турыстаў. Мы заўсёды гатовыя да далейшага дыялогу і партнёрства, узаемавыгаднага супрацоўніцтва і развіцця адносін у сферы культуры і мастацтва.

Серада, 10 Снежань 2025 16:24

СТРУКТУРА

Структура дзяржаўнай установы культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры»

Культурнае абслугоўванне жыхароў Смаргонскага раёна ажыццяўляе дзяржаўная ўстанова культуры (ДУК) «Смаргонскі раённы цэнтр культуры».

Дырэктар – Крацянок Галіна Іванаўна, тэл.: (01592)46953

Асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб – першая, трэцяя серада месяца з 8.00-13.00

Намеснік дырэктара – Дурэйка Ганна Пятроўна

Заместитель директора – Дурейко Анна Петровна, тел.: (01592)24779

У адсутнасці дырэктара асабісты прыём грамадзян ажыццяўляе намеснік дырэктара

 

У структуры ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» дзейнічаюць аддзелы:

Аддзел/філіял

Заў. аддзелам

Адрас установы

Тэлефон

Метадзiчны аддзел

Барахоўская Людміла Пятроўна

г.Смаргонь, вул.Ветэранаў, 9

(01592)37314

 

Аддзел народнай творчасці і культурна-дасугавай дзейнасці

Юркевіч Наталля Васільеўна

г.Смаргонь, вул.Ветэранаў, 9

(01592)28819

 

Сектар нестацыянарнага абслугоўвання і кінавідэаабслугоўвання насельніцтва

Рагавец Вікторыя Міхайлаўна

г.Смаргонь, вул.Ветэранаў, 9

(01592)36232

 

Аддзел па рабоце з дзецьмі і моладдзю

Дзенюш Крысціна Сяргееўна

г.Смаргонь, вул.Ветэранаў, 9

(01592)46355

 

Аддзел гаспадарчага абслугоўвання

Гаркавая Вера Васiльеўна

г.Смаргонь, вул.Ветэранаў, 9

(01592)46272

 

Сектар рэкламы і менеджменту

Смагур Ілона Францаўна

г.Смаргонь, вул.Ветэранаў, 9

(01592)36232

 

 

Графік працы філіялаў ДУК "Смаргонскі раённы цэнтр культуры"

Аддзел/філіял

Заў. аддзелам

Адрас установы

Тэлефон

Графік працы

Філіял «Раённы Дом рамёстваў»

Зеновіч Таццяна Вікенцьеўна

Смаргонскі раён, аг.Залессе, вул.Савецкая, 14

(01592)97567

 

аўторак – субота: 9:00 – 18:00, абедзенны перапынак: 13:00 – 14:00, выходныя дні: нядзеля, панядзелак

 

Філіял «Сінькоўскі Дом культуры»

Варпаховіч Зоя Канстанцінаўна

Смаргонскі раён, аг.Сінькі, вул.Цэнтральная, 1

(01592)97565

 

серада – нядзеля: 11:00 – 20:00, абедзенны перапынак: 15:00 – 16:00, выходныя дні: панядзелак, аўторак

 

Філіял «Жодішкаўскі Дом культуры»

Чарніцкая Тэрэза Іосіфаўна

Смаргонскі раён, аг.Жодзішкі, вул.Першамайская, 2б

(01592)90641

 

серада – нядзеля: 11:00 – 20:00, абедзенны перапынак: 15:00 – 16:00, выходныя дні: панядзелак, аўторак

 

Філіял «Вішнеўскі Дом культуры»

Дыро Альфрэда Лявонаўна

Смаргонскі раён, аг.Вішнева, вул.Цэнтральная, 66

(01592)90419

 

серада – нядзеля: 11:00 – 20:00, абедзенны перапынак: 15:00 – 16:00, выходныя дні: панядзелак, аўторак

 

Філіял «Залескі Дом культуры»

Каваленка Вераніка Авяніраваўна

Смаргонскі раён, аг.Залессе, вул.Савецкая, 38

(01592)97566

 

серада – нядзеля: 11:00 – 20:00, абедзенны перапынак: 15:00 – 16:00, выходныя дні: панядзелак, аўторак

 

Філіял «Сольскі Дом культуры»

Гізулёўская Наталля Пятроўна

Смаргонскі раён, аг.Солы, вул.Сацыялістычная, 6

(01592)90640

 

серада – нядзеля: 11:00 – 20:00, абедзенны перапынак: 15:00 – 16:00, выходныя дні: панядзелак, аўторак

 

Філіял «Бялкоўшчынскі Дом культуры»

Кундро Іна Міхайлаўна

Смаргонскі раён, аг.Белкаўшчына, вул.Цэнтральная, 35а

(01592)90639

 

серада – нядзеля: 11:00 – 20:00, абедзенны перапынак: 15:00 – 16:00, выходныя дні: панядзелак, аўторак

 

Філіял «Лылойцінкі сельскі клуб»

Тапуць Наталля Мікалаеўна

Смаргонскі раён, аг.Лылайці, вул.Цэнтральная, 19Г

(01592)90637

 

серада – субота: 11:00 – 20:00, абедзенны перапынак: 15:00 – 16:00; нядзеля: 09:00 – 19:00, абедзенны перапынак: 11:00 – 13:00; выходныя дні: панядзелак, аўторак

 

Філіял «Крэўскі Дом культуры»

Бартош Жанна Мікалаеўна

Смаргонскі раён, аг.Крэва, вул.Ашмянская, 27

(01592)90638

 

серада – нядзеля: 11:00 – 20:00, абедзенны перапынак: 15:00 – 16:00, выходныя дні: панядзелак, аўторак

 

Філіял «Лешчаняцкі сельскі клуб»

Траццяк Наталля Іванаўна

Смаргонскі раён, в.Лешчаняты, 40

(01592)43574

 

серада – нядзеля: 11:00 – 20:00, абедзенны перапынак: 15:00 – 16:00, выходныя дні: панядзелак, аўторак

 

Інспектар па кадрах – Дружыніна Таццяна Рышардаўна, тэл.: (01592)45016

Касір дзяржаўнай установы культуры "Смаргонскі раённы цэнтр культуры" – Карповіч Святлана Міхайлаўна, тэл.: (01592)39284

Рэжым працы касы: аўт.– суб. – 17:00 – 19:00; нядзеля – панядзелак – выходны

 

ЛЮДИ. СОБЫТИЯ. ФАКТЫ

С ВИЗИТОМ ДОБРА, РАДОСТИ И ПЕСНИ!

3 снежня ў Смаргонскім раённым цэнтры культуры адбыўся цёплы дабрачынны канцэрт «Каб на сэрцы стала крыху цяплей», прысвечаны Дню інвалідаў Рэспублікі Беларусь.

У зале гучалі песні, яркія танцы і словы падтрымкі, якія падарылі гледачам усмешкі і добры настрой.

Падчас мерапрыемства падвялі вынікі конкурсу «Ад маленькага сэрца - вялікі талісман для добрых спраў». Усе ўдзельнікі атрымалі падарункі, а пераможцы - адмысловыя прызы.

Цёплым і радасным эпізодам канцэрта стала віншаванне імянінніка - Старавойтава Арцёмія, якому споўнілася 13 гадоў. Да яго выйшаў любімец дзяцей - заяц Сцеша, які не толькі абняў і развеселіў Арцёмія, але і ўручыў яму святочны падарунак.

Свята атрымалася яркім, добрым і вельмі душэўным - менавіта такім, якім і павінен быць гэты дзень.

Смаргонская раённая энергагазінспекцыя нагадвае пра неабходнасць строгага выканання правіл бяспечнага карыстання газавым абсталяваннем. Падставай для гэтага стала трагічная падзея, якая здарылася ў чэрвені 2025 года ў Ляхавічах, дзе ад атручвання вугарным газам загінула маладая жанчына, а яе сяброўка была гаспіталізавана.

Камісіяй было ўстаноўлена: у кватэры была закрыта прыточная вентыляцыя, працаваў газавы воданагравальнік, а таксама адсутнічаў сігналізатар вугарнага газу. Канцэнтрацыя CO ў памяшканні перавышала дапушчальную норму больш, чым у сем разоў.

Дзяржаэнергагазнагляд нагадвае спажыўцам пра неабходнасць:
– забяспечваць спраўнасць дымавых і вентыляцыйных каналаў;
– усталёўваць сігналізатары вугарнага газу ў памяшканнях з газавымі калонкамі і котламі;
– рэгулярна праветрывать памяшканні падчас працы газавых прылад;
– правяраць наяўнасць цягі перад выкарыстаннем абсталявання;
– часціцына праходзіць інструктаж па правілах карыстання газам.

Спецыялісты падкрэсліваюць: выкананне простых патрабаванняў дазваляе прадухіліць няшчасныя выпадкі і захаваць здароўе і жыццё людзей. Бярэжыце сябе і сваіх блізкіх!

Старонка 10 з 156

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rck@smorgony.by

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика

Просім ацаніць працу ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь