Илья Зенько

Уявіце сабе горад, дзе паветра дыхае рытмам, а вуліцы гучаць не рухам транспарту, а мелодыямі і стукам танцавальных абцасаў. Менавіта ў такі жывы і імклівы арганізм ператварылася Смаргонь падчас абласнога конкурсу танца «Скокі ва ўсе бокі».

Ужо трэці год запар смаргонцы з цеплынёй і гонарам сустракаюць гэтае маляўнічае свята творчасці. Сёлета маштаб імпрэзы ўражвае: больш за 700 удзельнікаў і звыш 50 яскравых танцавальных нумароў.

На ўрачыстым адкрыцці конкурсу прысутнічалі намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама, старшыня журы - Сняжана Куратчык і начальнік аддзела культуры райвыканкама Таццяна Ражэва. Яны падзякавалі ўдзельнікам за захаванне традыцый і развіццё сучасных накірункаў танца.

Сёлета конкурсныя праграмы былі прадстаўлены ў двух намінацыях: «Народны танец» і «Сучасны, эстрадны танец». На сцэне сустракаліся і вопытныя артысты ўзнагароджаных калектываў, і юныя танцоры, для якіх гэта першае сур’ёзнае выпрабаванне і пачатак творчага шляху.

«Скокі ва ўсе бокі» сталі сустрэчай эпох і стыляў: побач з полькій, кадрылем і вальсам гучалі сучасныя кампазіцыі, якія перадавалі актуальныя настроі і гісторыі праз пластыку і сучасную харэаграфію. Але галоўнае ў гэтых выступленнях — эмоцыі: яны жывуць у касцюмах, танцавальных рухах і шчырай аддачы кожнага выканаўцы.

Смаргоншчыну на конкурсе прадстаўлялі: узорны ансамбль танца «Вілляначка» ДШМ імя М. К. Агінскага, узорны фальклорны гурт «Нальшчаначка» Жодзішкаўскай СШ, дзіцячы калектыў «Краіна сяброў» СШ №5, аматарскі танцавальны калектыў Жодзішкаўскага ДК, а таксама «Жарынка», «Талісман» і «Смаргонскія гарэзы» той жа школы мастацтваў.

Кожны з іх унёс у агульнае свята частку сваёй душы, робячы гэты дзень сапраўднай танцавальнай падзеяй рэгіёна.

У Смаргоні прайшло раённае свята «З падзякай шчырай і паклонам!», прысвечанае Дню працаўнікоў сельскай гаспадаркі і переапрацоўчай прамымловасці аграпрамысловага комплексу

У Смаргонскім раённым цэнтры культуры адбылося значнае для рэгіёна мерапрыемства – раённае свята «З падзякай шчырай і паклонам!». Яно прысвечана людзям, чыя штодзённая нялёгкая праца з’яўляецца асновай дабрабыту і моцы нашай краіны

Мерапрыемства сабрала поўную залу ветэранаў працы, перадавікоў вытворчасці, кіраўнікоў і спецыялістаў аграпрамысловага комплексу.

Цэнтральным момантам свята стала ўрачыстая цырымонія ўшанавання. Лепшыя работнікі сельскай гаспадаркі атрымалі заслужаныя ўзнагароды, падзякі і каштоўныя падарункі ад кіраўніцтва раёна і ганаровых гасцей. Гучалі шчырыя словы падзякі за іх адданасць справе і значны ўклад у развіццё Смаргоншчыны і ўсёй краіны.

Яркая канцэртная праграма з энергічнымі нумарамі, запальнымі песнямі і танцамі стварыла цудоўны настрой і падарыла мора станоўчых эмоцый! Спецыяльным госцем свята стаў ансамбль “Гуляй, Бульбаш”, які стаў запальным сюрпрызам для ўсіх прысутных у глядзельнай зале!

ЛЮДИ. СОБЫТИЯ. ФАКТЫ

С ВИЗИТОМ ДОБРА, РАДОСТИ И ПЕСНИ!

У Смаргонскім раённым выканаўчым камітэце 20 лістапада 2025 г. з 11.00 да 13.00 адбудзецца прыём грамадзян (4 паверх, каб. 415) і адначасова прамая тэлефонная лінія (тэл. 3-88-30) для жыхароў раёна старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці Дарожка Анатолем Андрэевічам.

Папярэдняя запіс на прыём ажыццяўляецца да 13.00 19 лістапада 2025 г. па тэлефоне 3-76-57.

6 лістапада ў глядзельнай зале Смаргонскага раённага цэнтра культуры адбылося святочнае мерапрыемства «Октябрь в сердцах поколений», прысвечанае надыходзячай даце — 7 лістапада — Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Гледачы маглі ўспомніць падзеі тых далёкіх гадоў, якія мелі вялікае значэнне для гісторыі нашай краіны. Урачыстую атмасферу свята дапоўнілі канцэртныя нумары і патрыятычныя песні, падрыхтаваныя творчымі калектывамі і салістамі Смаргоншчыны.

У рамках мерапрыемства адбылося ўзнагароджанне актывістаў раёна і горада, чый працоўны досвед і вернасць справе робяць вялікі ўклад у развіццё і захаванне нашай Радзімы.

Гэтае свята — яшчэ адзін сімвал пераемнасці пакаленняў і таго, што памяць аб гісторыі жыве ў сэрцах людзей.

Старонка 13 з 156

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rck@smorgony.by

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика

Просім ацаніць працу ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь